Вёска
Хвецавічы
Хвецавічы на карце Беларусі ±
|
|
Хве́цавічы[2] (трансліт.: Chviecavičy, руск.: Хвецевичи) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 7 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 253 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс.
Гісторыя
У пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе да вёскі адносіліся каля 105 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак (18 жыхароў, уласнасць Жука). З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі.
З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце, належала 167,7 га зямлі, з іх ворнай — 94,8 га. Акрамя таго меліся аднайменны хутар (9 двароў, 21 жыхар, 186,3 га зямлі, з іх ворнай — 91,7 га) і фальварак (1 двор, 6 жыхароў, 39,8 га зямлі, у тым ліку ворнай — 27,9 га).
У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года вёска да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1994 годзе вёска ў саўгасе «Смаргонскі», працавала ферма буйной рагатай жывёлы. З 31 ліпеня 2008 года ў Каранёўскім сельсавеце.
Насельніцтва
- 98 жыхароў (1905)
- 30 двароў, 142 жыхары (1940)
- 166 жыхароў (1954)
- 131 жыхар (1970)
- 27 гаспадарак, 46 жыхароў (1994)
- 30 жыхароў (1999)
- 21 гаспадарка, 31 жыхар (2004)
- 25 жыхароў (2009)[4]
- 15 гаспадарак, 22 жыхары (2013)
- 14 гаспадарак, 22 жыхары (2016)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|