Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015 — фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2014/15, 60-га сезону галоўнага клубнага турніра Еўропы, арганізаванага УЕФА. Гульня прайшла на Алімпійскім стадыёне ў Берліне, 6 чэрвеня 2015 года. Пераможцам стала іспанская «Барселона», якая выйграла ў італьянскага «Ювентуса» з лікам 3:1, і тым самым стала пяціразовым уладальнікам трафея.
Пераможца фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА атрымлівае права згуляць супраць пераможцы Лігі Еўропы 2014/15 за Суперкубак УЕФА 2015. А таксама маюць права прайсці ў паўфінал клубнага чэмпіянату свету 2015 ў якасці прадстаўніка УЕФА.
Фінал прайшоў на Алімпійскім стадыёне, у Берліне. Месца правядзення фінала было абвешчана на пасяджэнні Выканаўчага камітэта УЕФА ў Лондане 23 мая 2013 года.
Заўвага: Ва ўсіх выніках, прыведзеных ніжэй, ачкі фіналіста даюцца першая (Д: матч дома; Г: матч у гасцях).
Былы гулец зборнай Германіі Карл-Хайнц Рыдле, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе дортмундскай «Барусіі» ў 1997 годзе, быў названы ў якасці пасла фінальнага матчу.
Перыяд усеагульнага продажу квіткоў доўжыўся з 5 па 23 сакавіка 2015 года. Квіткі былі даступныя ў чатырох цэнавых катэгорыях: 70, 160, 280 і 390 еўра[1].
Фінал Лігі чэмпіёнаў 2015 сярод жанчын адбыўся 14 мая 2015 года на стадыёне Фрыдрых-Людвіг-Ян Шпортпарк таксама ў Берліне[2].