Французская секцыя Рабочага інтэрнацыяналу (фр.: Section Française de l'Internationale Ouvrière (SFIO)) — сацыялістычная партыя, якая існавала ў Францыі з 1905 па 1969 год, папярэдніца Сацыялістычнай партыі Францыі.
СФІА была заснавана ў 1905 годзе рашэннем амстэрдамскага кангрэса Рабочага інтэрнацыяналу. Была адной з асноўных сілаў Народнага фронту Францыі, які быў ва ўладзе з 1936 па 1938 год. Да 1969 года Французская секцыя Рабочага інтэрнацыянала амаль цалкам страціла сваю папулярнасць і была пераўтворана ў цяпер дзеючую Сацыялістычную партыю Францыі.