Франц Пятровіч Вітко (3 верасня 1951, вёска Гатоўкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі прафсаюзны дзеяч і навуковец. Другі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001—2002)[1]. Кандыдат эканамічных навук (1991). Вымушаны быў сысці ў адстаўку з пасады старшыні ФПБ за крытыку ў адрас урада і быў заменены адданым Лукашэнка Леанідам Козікам[2]. Пасля адстаўкі з пасады старшыні ФПБ стаў выкладчыкам у Інстытуце бізнесу БДУ[3].
Зноскі