Франц Вікенцьевіч Абрамовіч — беларускі хірург, доктар медыцыны (1895).
Скончыў Медыцынскую хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1889. У 1888—1889 гг. належаў да цэнтральнай арганізацыі пецярбургскага студэнцтва («Кадравікі»)[1].
З 1891 года земскі ўрач у Пецяргофскім павеце Пецярбургскай губерні. З 1897 года завадскі ўрач у Наваторжскім павеце Цвярской губерні. У 1900-х гг. быў галоўным урачом Цвярской губернскай земскай бальніцы[1]. З 1923 года заведуючы хірургічным аддзяленнем гарадской бальніцы ў Мазыры[2].
Быўшы вядомым хірургам свайго часу, Франц Вікенцьевіч Абрамовіч, які праводзіў унікальныя для таго часу аперацыі, сабраў у сваім аддзяленні маладых хірургаў, рыхтаваў вучняў[3]. Памёр ад брушнога тыфу[3].
Напісаў работы па даследаванню захворванняў органаў брушной поласці і арганізацыі хірургічнай дапамогі[2].