Франсуа-Мішэль Ле-Целье, маркіз дэ Лувуа (фр.: François-Michel Le Tellier, marquis de Louvois; 18 студзеня 1641 — 16 ліпеня 1691) — французскі дзяржаўны дзеяч. У 1668 годзе прызначаны дзяржаўным сакратаром па ваенных справах (ваенным міністрам). Людовік XIV ставіўся да яго з вялікім даверам; яго парады аказвалі вялізны ўплыў на знешнюю палітыку Францыі.