Віцебск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Віцебск».
У савецкія часы каманда мела назву КІМ-д (асноўны клуб менаваўся КІМ) і гуляла ў Чэмпіянаце БССР. У 1992 каманда пад назвай КІМ-2 трапіла ў новаствораную Другую лігу чэмпіянату Беларусі (а КІМ — у Першую). У 1995 другая каманда атрымала назву «Кімавец», а ў 1996 была знята з чэмпіянату ў Другой лізе.
У 2000 быў створаны адмысловы турнір дублюючых каманд, дзе і гулялі віцебскія рэзервісты. Але, пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі ў 2012 была адноўлена другая каманда, якая заявілася ў Другую лігу пад назвай «Віцебск-2».
У сезонах 2012 і 2013 «Віцебск-2» займаў апошняе месца ў Другой лізе. У 2014 каманда трапіла ў групу А і доўгі час вяла барацьбу за месца ў першай чацвёрцы, якое давала пуцёўку ў фінальны раўнд. У выніку «Віцебск-2» заняў пятае месца ў групе, і пасля перамогі ў стыкавых матчах атрымаў дзявятае выніковае месца ў лізе.
Па выніках сезону 2014 асноўная каманда «Віцебска» атрымала месца ў Вышэйшай лізе пасля трохгадовага перапынку. Паколькі рэзервісты зноў атрымалі магчымасць выступаць у турніры дублёраў, то каманда «Віцебск-2» перастала ўдзельчаць у Другой лізе.