Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Усевалад Антонавіч Лагуноўскі

Усевалад Антонавіч Лагуноўскі
Дата нараджэння 4 верасня 1934(1934-09-04) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Усевалад Антонавіч Лагуноўскі (4 верасня 1934, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. З 1964 г. — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1986 года — Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: помнікі Аляксандру Матросаву ў в. Чарнушкі[ru] (1978), партызанскіх баз каля возера Нарач (1979), спаленай вёскі Любяльполь (1983), воінам і партызанам у саўгасе «Дуброўка» (1982).

Аўтар вынаходстваў у вобласці архітэктурнага праектавання (АС № 207009), прыбора для малявання перспектыў (1975). Працаваў над пытаннямі педагогікі і мадэлявання архітэктуры.

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным (1983) і двума бронзавымі (1975, 1977) медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya