«Уо́лес і Гро́міт: Праклё́н тру́са-пярэ́варатня» (англ.: Wallace & Gromit: The Curse of the Were-Rabbit) — англійскі анімацыйны фільм студый «Aardman Animations» і «DreamWorks Animation» 2005 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2006) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Набліжаецца штогадовы конкурс гіганцкай гародніны, і «гароднінаманія» ахоплівае ўсіх суседзяў Уолеса і Громіта. Прадпрыемлівыя браты вырашылі зарабіць грошай на барацьбе з грызунамі, скарыстаўшыся сваёй вынаходкай «Анты-Песта».
Але знянацку вялізная таямнічая жывёла пачала тэрарызаваць акругу знішчаючы гародніну, якая магла прэтэндаваць на галоўны прыз конкурсу. У роспачы, спрабуючы выратаваць мерапрыемства, яго арганізатар лэдзі Тотынгтан абяцае царскія ўшанаванні таму, хто зловіць звера і выратуе свята.