Універсітэт Рэспублікі (ісп.: Universidad de la República) — найстарэйшы дзяржаўны ўніверсітэт Уругвая, заснаваны ў 1849 годзе.
Упершыню спроба заснаваць універсітэт у Уругваі была зроблена 11 чэрвеня 1833 года, калі па ініцыятыве вучонага і сенатара Дамаса Антоніа Ларан'яга быў прыняты закон аб заснаванні ўніверсітэта. Прадугледжвалася стварэнне дзевяці факультэтаў. Да 1836 года былі сфарміраваны факультэты латыні, філасофіі, матэматыкі, багаслоўя і права.
27 мая 1838 года прэзідэнт Уругвая Мануэль Арыбэ падпісаў указ аб утварэнні Вялікага Рэспубліканскага ўніверсітэта. Указ не меў прыкметных наступстваў з-за агульнай палітычнай нестабільнасці ў Уругваі на той час.
На сённяшні дзень у складзе ўніверсітэта дзейнічаюць наступныя факультэты: