Падчас лістападаўскага паўстання ў Польшчы (1830—1831) — ад’ютант генерала Яна Скржынецкага. У сакавіку 1831 года ўзнагароджаны Залатым крыжам ордэна Virtuti Militari. У красавіку таго ж года яму быў прысвоены чын падпалкоўніка, а ў самым канцы паўстання — палкоўніка. Браў удзел у якасці пасярэдніка ў перамовах паміж польскім Адміністрацыйным Саветам і Канстанцінам Паўлавічам.
Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю. Адзін з найбліжэйшых да Адама Чартарыйскага правадыроў кансерватыўнага крыла арыстакратычнай часткі польскай эміграцыі — «Манархічнае таварыства Трэцяга Мая», кіраваў палітыкай «Атэля Ламбер». У 1832—1839 гадах служыў у новастворанай бельгійскай арміі.
Падтрымліваў антырасійскую палітыку заходнееўрапейскіх дзяржаў, супрацьурадавыя рэвалюцыйныя і нацыянальна-вызваленчыя рухі, разлічваючы пры іх поспеху на аднаўленне Польшчы. У час рэвалюцыйных выступленняў 1848—1849 гадоў па загадзе Адама Чартарыйскага арганізаваў польскі атрад у Італіі, у войсках галоўнакамандуючага сардзінскай арміяйВойцеха Хржаноўскага. Пасля паражэння Сардзініі ў бітве пры Навары, уступіў у шэрагі фарміраванняў генерала Юзафа Бема ў Партугаліі, а затым генерала Генрыка Дэмбінскага ў Іспаніі.
У час Крымскай вайны ў 1854—1856 гадах у выніку старанняў брыгаднага генерала Уладзіслава Замойскага быў арганізаваны II Полк султанскіх казакоў у турэцкай арміі, які быў на брытанскім забеспячэнні. Прысвоены чын генерала брытанскай арміі. У час вайны спрыяў польскім ваенным фарміраванням у Турцыі.
Прыкметнай ролі больш не адыгрываў. Памёр у Парыжы і пахаваны на могілкі ў Манмарансі.
Сям’я і дзеці
14 кастрычніка 1852 года ажаніўся з графіняй Ядвігай Дзялынскай (4 ліпеня 1831 — 4 лістапада 1922), дачкой графа Адама Ціта Дзялынскага (1796—1861) і графіні Цэлестыны Грызельды Замойскай (1804—1883). іх дзеці:
Уладзіслаў Ян (18 лістапада 1853 — 3 кастрычніка 1924)