Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 18 ліпеня таго ж года дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у матчы гулялі ігракі дубліруючага складу БАТЭ).
У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Нафтанам» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Вышэйшай лізе, а ў сезоне 2018 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды. Са жніўня 2018 года на доўгі час выбыў з-за траўмы, толькі ў лістападзе таго ж года пачаў зноў з’яўляцца на полі.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусціў пачатак сезона 2019, з чэрвеня стаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2020 года вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў стаў трэніравацца са смалявіцкай камандай, і ў лютым 2020 года арэнда была падоўжана на сезон 2020[5].
У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[6], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна за дубль, у галоўнай камандзе толькі тройчы выйшаў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[7].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды на правах арэнды[8]. Спачатку пераважна выхадзіў на замену, пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[9].
У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3). 19 лістапада таго ж года выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (2:0), больш у зборную не прыцягваўся.