Уладзіслаў Іосіфавіч Гайлевіч (? — пасля 1985, Буэнас-Айрэс) — адзін з ініцыятараў утварэння і першы старшыня Федэрацыі беларускіх арганізацый у Аргенціне (1939 г.). Сябра кіраўніцтва Бібліятэкі імя І. Луцкевіча (Буэнас-Айрэс). Адзін з тых, хто складаў унутраную апазіцыю ў беларускай прасавецкай дыяспары, бо крытычна ставіўся да супрацоўніцтва з Камуністычнай партыяй Аргенціны.