Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў (нар. 5 верасня 1950, г. Асіповічы) — беларускі артыст балета, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1984).
У 1973—1995 гг. — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1981—1998 гг. — выкладчык харэаграфічнага вучылішча. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я. Глебава), Спартак («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова); з іншых партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль[ru]», «Карсар[ru]» А. Адана), Кален («Ліза і Кален[ru]» Ф. Герольда[ru]), а таксама галоўныя партыі ў аднаактавых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана[en]» Э. Хельстэда[en], «Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера[ru], «Адажыета» на музыку Г. Малера, «Камерная сюіта» на музыку Р. Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш. Гуно, «Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага.