Выдатнік народнай асветы БССР[d] (1985)
Уладзімір Сяргеевіч Конюх (6 жніўня 1943, вёска Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 18 студзеня 1997) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991, Развязальныя і лакальна нільпатэнтныя групы).
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1965 годзе. Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, потым у БДУ. Навуковыя працы па тэорыі лінейных груп. Даў апісанне непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп над адвольным полем і даказаў гіпотэзу канечнасці для развязальных падгруп поўнай лінейнай групы.