Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015)
Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі (нарад. 1 ліпеня 1940, Мінск) — беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.
Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1962 годзе.
Аспірантура ў 1962—1965 гадах (Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, горад Дубна, Расійская Федэрацыя). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1965, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). Потым працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам, прафесарам кафедры ядзернай фізікі БДУ (1965—1986). Доктар фізіка-матэматычных навук (1974, МІФІ), прафесар кафедры ядзернай фізікі (1977).
У 1986—2012 гадах — арганізатар і першы дырэктар Навукова-даследчага інстытута ядзерных праблем Белдзяржуніверсітэта (НДІ ЯП БДУ, зараз — Інстытут ядзерных праблем БДУ). У цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік і ганаровы дырэктар Інстытута ядзерных праблем БДУ.
Член Савета па абароне дысертацый Д 01.05.02 (тэарэтычная фізіка; фізіка ядра і элементарных часціц; фізіка высокіх энергій) пры Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, член рэдкалегіі часопіса «Часопіс прыкладной спектраскапіі»[2].
Аўтар двух адкрыццяў СССР у галіне ядзернай фізікі[3]:
Навуковы кіраўнік стварэння ў 2001 годзе ўпершыню ў свеце эксперыментальнай ўстаноўкі аб’ёмных лазераў на свабодных электронах[4].
Асноўныя вобласці навуковых інтарэсаў:
Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў».
Падрыхтаваў 6 дактароў навук (Феранчук І. Д.[5], Ціхаміраў В. В.[6], Максіменка С. А.[7], Коржык М. В.[8], Лабко А. С.[9], Сіленка А. Я.[10]) і 23 кандыдатаў навук (Феранчук І. Д., Ціхаміраў В. В., Максіменка С. А., Коржык М. В., Лабко А. С., Дубоўская І. Я., Грубіч А. О., Чарапіца С. В., Куцень С. А., Івашын А. В., Зэге А. В., Палікарпаў І. В., Рапапорт В. У., Мяцеліца А. М., Лугаўская О. М., Карэнная Л. Н., Ткачова У. І., Нгуен Ван Тхеу, Ле Тьен Хай, Гурыновіч А. А., Роўба А. А., Гурневіч Я. А., Анішчанка С. У.).
Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій: