Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла (нар. 1988, Наваполацк) — беларускі гісторык, гістарычны антраполаг, паэт.
Сын паэтаў Аляксандра і Людмілы Шыпілаў, сястра Наталля таксама паэтка і спявачка.
Вершы Уладзіміра Шыпілы публікуюць у «Дзеяслове»[1], дэбютаваў вершамі ў друку ў 2013 годзе таксама ў «Дзеяслове»[2]. У 2014—2015 гадах паэт напаткаў творчы крызіс. Удзельнік імпрэз мясцовых літаратурных суполак.[3] Тэксты Шыпілы публікуе беластоцкая «Ніва»[4].
Скончыў гістарычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру, аспірантуру. Вучыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, потым малодшы навуковы супрацоўнік (2016[3]), навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі. Займаецца гістарычнай фізічнай антрапалогіяй.[5]
У 2017 годзе далучыўся да акцыі ў абарону Курапат ад забудовы ў ахоўнай зоне мемарыяльнага комплексу.[5]
У 2020 годзе, 13 кастрычніка, разам з іншымі навукоўцамі ў абедзенны перапынак удзельнічаў у мірнай акцыі на цэнтральным ганку Акадэміі навук, трымаў у руках аркуш з цытатамі антыбелалерускага артыкула кіраўнікоў НАН Беларусі — акадэмікаў Кавалені і Гусакова. Схоплены АМАПам, адбыў 7 сутак зняволення на Акрэсціна і ў Жодзіне. Пасля гэтага звольнены з 1 студзеня 2021 года з Інстытута гісторыі НАН Беларусі[6].[5] У падтрымку Шыпілы і яшчэ некалькіх звольненых калег больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі Зварот супраць рэпрэсій. Таксама ў падтрымку Шыпілы падпісалі зварот польскія навукоўцы[5].
З лютага 2021 года жыве ў Польшчы.[5] Станам на канец 2021 года, супрацоўнік Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве[pl].