Прэм’ера трох эпізодаў першага сезона серыяла адбылася на Apple TV+ 14 жніўня 2020 года[2], наступныя эпізоды выходзілі кожны тыдзень.
Серыял атрымаў усеагульнае прызнанне крытыкаў, у прыватнасці за акцёрскую гульню, сцэнарый, натхняльны тон і закранутыя тэмы[3]. Сярод іншых узнагарод, ён быў намінаваны на 20 прайм-таймавых прэмій «Эмі», стаўшы самай намінаванай новай камедыяй у гісторыі прэміі[4]. Судэйкіс, Ханна Уэдынгхэм і Брэт Голдсцін атрымалі ўзнагароды за свае ролі, а серыял атрымаў прэмію «Эмі» 2021 года за найлепшы камедыйны серыял. Судэйкіс таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў мюзікле або камедыі і прэмію Гільдыі кінаакцёраў за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным серыяле. У наступным годзе серыял зноў атрымаў усе тры ўзнагароды.
Сюжэт
Трэнер зборнай каледжа Канзаса па амерыканскім футболе Тэд Ласа — непапраўны аптыміст, усеагульны ўлюбёнец і зорка YouTube. Новая ўладальніца англійскага футбольнага клуба «Рычманд» вырашае выкарыстоўваць яго ў сваіх хітрых планах і прапануе Тэду пасаду трэнера, разлічваючы, што той разваліць клуб. Нічога не разумеючы ў гэтым відзе спорту, Тэд прыступае да сваіх новых абавязкаў з усім уласцівым яму энтузіязмам.