Традыцыйны якуцкі касцюм — гэта нацыянальны касцюм якутаў. У ім спалучаюцца культурныя традыцыі розных народаў, ён прыстасаваны для палярнага клімату, што адлюстроўваецца як у кроі адзення, так і ў яго афармленні.
Якуцкае адзенне, якое склалася ў XIII стагоддзі, спалучае ў сабе мноства разнастайных элементаў[1]. Асабліва ярка гэта выяўляецца ў вопратцы, дзе адзначаецца выкарыстанне самых розных па фактуры і колеры матэрыялаў: разнашэрсны мех, сукно, жакардавы шоўк, роўдуга, скура. Касцюм упрыгожваецца арнаментальнымі устаўкамі, пацеркамі, металічнымі ўпрыгожваннямі і падвескамі[2]. Перажываючы розныя трансфармацыі і мадыфікацыі народны касцюм захоўвае старажытныя мастацкія традыцыі[3].
Якуцкае дахрысціянскае адзенне XVII—XVIII стст. выраблялася галоўным чынам з прыродных натуральных матэрыялаў — скуры, замшу, меха свойскай жывёлы, бо асноўным выглядам гаспадарчай дзейнасці якутаў, як цюркскага народа, было табуновая конегадоўля і гадоўля буйнай рагатай скаціны[4]. Шкуры пушных звяроў выкарыстоўваліся для дадатковага ўцяплення ў зімовых вырабах, галоўным чынам, у якасці аздаблення. Футравыя палосы ў два шэрагі нашываліся па краі борта, нізе вырабы і рукавы — прыём афармлення, абумоўлены, перадусім, халодным кліматам і пераняты ў паўночных народаў[3]. Прывазныя шоўкавыя, ваўняныя тканіны імпартнай вытворчасці, атрыманыя шляхам натуральнага памену, ужываліся ў якасці аздаблення, бо былі дарагімі. Кітайская баваўняная тканіна «дабы» ішла на сподняе адзенне, але яе маглі дазволіць сабе толькі багатыя людзі. Бедныя ж людзі выраблялі споднія і летнія вырабы (кашулі, халата-падобнае адзенне) галоўным чынам з тонкіх замшавых скур[5].
У многіх народаў у грунце крою вырабаў ляжыць просталінейны крый, як найболей рацыянальны і часта абумоўлены формай і памерамі матэрыялу[6]. Традыцыйны якуцкі крой у гэтым сэнсе не з’яўляецца выняткам. Так, штодзённыя вырабы галоўным чынам маюць проста-кроены стан і рукаво. Жаночае адзенне такога крою, у адрозненне ад мужчынскага, дэкаруецца ці нашыўкамі з праразнай скуры па какетцы ці пацеркавымі і футравымі палосамі па краях борта і падола[7].
Прыбранае, святочнае адзенне якутаў, зазвычай, мае складанейшы крой — звычайна стан робяць пашыраным да нізу, рукавы маюць зборку па акоце. Такія рукавы завуць «бууктаах», то бок, формы «буф», якуты запазычалі яго з рускага гарадскога адзення, таксама як і адкладныя каўнеры[8].
Палегчаныя каптаны з асіметрычнай зашпількай, характэрныя для прыбайкальскіх народаў, насілі заможныя якуты. Паліто багата дэкаравалася па борце пацеркавым гафтам, металічнымі элементамі і вузкай палоскай дарагога меха.
Адменная цікавасць з пункту гледжання запазычання культурных традыцый касцюмаў іншых народаў уяўляе халата-вобразны выраб з тканіны дабы з суцэльнакроенымі рукавамі, якую насілі кабеты летам. Гэтыя вырабы моцна адрозніваюцца ад пералічаных вышэй вырабаў сваёй канструктыўнай формай. Мусібыць, крый пераняты ва ўсходне-азіяцкіх народаў, не меў вялікага шырання і развіцця з-за нерацыянальнага выдатку тканіны[5].