Тамара Мікалаеўна Трыпуціна (нар. 1 чэрвеня 1947, в. Гай, Круглянскі раён) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзілася ў в. Гай (Круглянскі раён). Скончыла 7 класаў Круглянскай СШ у 1961 г. У 1965 г. скончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1972 г. — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.
Да 1967 г. працавала ў аддзеле тэхнічнага кантролю на Мінскім вытворчым абутковым аб’яднанні «Прамень». З 1975 г. на кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта: асістэнт, старшы выкладчык. Кандыдат філалагічных навук з 1977 г. З 1984 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Выкладала курс сучаснай беларускай мовы, спецкурс «Мова мастацкага слова», стылістыку беларускай мовы. [1]
Працы
З’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых прац:
- «Моўныя адзінкі і кантэкст»,
- «Аналіз слова і фразаўжывання ў мастацкім тэксце»,
- «Мова мастацкага твора: вучэбна-метадычны дапаможнік»,
- «Аналіз слова і фразеаўжывання ў мастацкім тэксце» (з нарыса пра мову Янкі Брыля),
аўтарэферата «Анализ языка произведений Я.Брыля и русского их перевода» і інш.
Зноскі