Тамара Іванаўна Паследняя |
Нараджэнне |
14 красавіка 1960(1960-04-14) (64 гады)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
Тамара Іванаўна Паследняя (нар. 14 красавіка 1960, в. Куклічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматык), Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт (эканоміка і кіраванне ў галінах хіміка-ляснога комплексу, інжынер-эканаміст). Мае патэнт на карысную мадэль.
Працавала настаўнікам матэматыкі Дзяшкоўскай васьмігадовай школы Свіслацкага раёна, выхавальнікам ясляў-сада № 54 г. Гродна, бухгалтарам бухгалтэрыі дзіцячых садоў, эканамістам фінансавага аддзела, старшым бухгалтарам жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення, бухгалтарам па ўліку фондаў эканамічнага стымулявання, бухгалтарам-рэвізорам, намеснікам галоўнага бухгалтара Гродзенскага вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ГВА Азот», намеснікам галоўнага бухгалтара, начальнікам фінансавага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і інвестыцыях адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».
Першы намеснік генеральнага дырэктара — намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Узнагароды
Мае падзяку адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага гарвыканкама, ганаровай граматай і знакам «Ганаровы хімік» Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі[2].
Зноскі