Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка
Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка |
---|
|
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
1 красавіка 1948(1948-04-01) (76 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэтка, празаік |
Мова твораў |
руская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка (нар. 1 красавіка 1948, Шчапяціна, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР, СССР) — паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюзнай дзяржавы, Саюза расійскіх пісьменнікаў. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна аўтар 28 кніг, лаўрэат I Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай Беларусі — ордэнам Францыска Скарыны, міжнароднымі, усерасійскімі літаратурнымі адзнакамі[1]. Піша пераважна на рускай мове.
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Шчапяціна Бранскай вобласці Расіі. Бацька — Рудакоў Іван Антонавіч, старшыня калгаса імя Э. Тэльмана, маці — Рудакова Аляксандра Данілаўна, загадчыца Шчапяцінскай пачатковай школай.
У 1954 годзе пайшла ў першы клас Шчапяцінскай пачатковай школы. У 1959—1965 вучылася ў Турышчаўскай сямігадовай школе, Лакоцкай васьмігадовай № 2, Лакоцкай сярэдняй № 1 і Бранскай сярэдняй № 9 школах.
1960 — першыя публікацыі ў газеце «Брасаўскі камунар». 1965 — пачатак публікацый вершаў у абласных і раённых газетах: «Брасаўскі камунар», «Бранскі камсамолец», «Бранскі працоўны». У 1966—1970 вучылася ў Маскоўскім аўтатранспартным тэхнікуме (Бранскі філіял, вячэрні факультэт) па спецыяльнасці «Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарта»; працавала карэспандэнтам рэдакцыі абласной шматтыражнай газеты «Аўтамабіліст». У 1970—1974 працавала метадыстам, потым завучам Бранскага філіяла Маскоўскага аўтатранспартнага тэхнікума; вучылася ў Бранскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (філалагічны факультэт), які скончыла ў 1978 годзе.
У 1974 годзе пераехала разам з сям’ёй на пастаяннае месца жыхарства ў г. Віцебск; працавала карэспандэнтам абласнога радыё і тэлебачання. У 1974—1982 — старшыня Чыгуначнага райкама прафсаюза работнікаў асветы, Вышэйшай школы і навуковых устаноў, інспектар Чыгуначнага РАНА г. Віцебска. У 1982—1997 працавала загадчыцай дзяржаўнай спецыялізаванай установы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці лагапедыя ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, які скончыла ў 1986 годзе. У 1998—2005 — на творчай працы. На грамадскіх пачатках стварыла гарадское літаратурнае аб’яднанне «Ратуша» на базе цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А. П. Гайдара.
- У 1998—1999 была падрыхтавана да выдання і выдадзена першая кніга вершаў «На одном дыхании», Віцебская абласная друкарня, 1999 г., 1000 экз.
- У 1999—2000 падрыхтавала і выдала кнігу вершаў «Отпусти меня, боль…», 1999 г., 450 экз.
- У 2002 годзе выдадзена кніга вершаў «И…слёзы первые любви», Мінск, «Тэхнапрынт», 200 экз.; кніга стала лаўрэатам V Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі»; прынята ў Саюз расійскіх пісьменнікаў.
- У 2003 годзе выдадзена кніга вершаў «Посреди зимы»; Гран Пры Усерасійскага фестывалю мастацтваў «З Расіяй у сэрцы», які праходзіў у г. Смаленску.
- 2003 — падборка вершаў «Антология: современная русская поэзия Беларуси. Лучшие поэты 20-21 века», Мінск, «Тэхнапрынт», 500 экз.
- У 2004 годзе выдадзена кніга вершаў «Золотая капля», Мінск, 500 экз., «Тэхнапрынт»: кніга стала лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сімяона Полацкага.
- 2004 — вялікая падборка вершаў «Современная русская поэзия Беларуси» ўвайшла ў анталогію «Сучаснае рускае замежжа», першы том, другая кніга, стар. 398—406, тыраж 1 000 экз.
- 2005 — абраная старшынёй Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Выдадзена кніга вершаў «Сложнее жизни», Мінск, «Тэхнапрынт» 500 экз.
- 2006 — выдадзена кніга вершаў «Я пришла…», Мінск, «Мастацкая літаратура», 1 700 экз.; узнагароджана Памятным медалём імя Мусы Джаліля «За мужнасць у літаратуры».
- 2007 — выдадзена кніга вершаў «Осень молодая», Мінск, «Мастацкая літаратура», 1 500 экз.; кніга стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая кніга года», за літаратурную творчасць удастоена дзяржаўнай узнагароды, медаля Францыска Скарыны.
- 2007 — літаратурны альманах Акадэміі Расійскай літаратуры «Маскоўскі Парнас» № 4, Масква, агенцтва «Маскоўскі Парнас», стар. 95-98.
- 2007 — «Я вижу сны на русском языке». Вып. 2, «Рассупрацоўніцтва», 500 экз., стар. 20-27.
- 2007 — падборка вершаў увайшла ў літаратурны альманах па выніках II Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Сугучча слоў жывых — 2007», Брэст, «Альтэрнатыва», 300 экз.
- 2008 — падрыхтаваны і выдадзены зборы твораў у двух тамах «Спас», Віцебск, 1 500 экз — том 1, і 1 500 экз. — том 2.
- 2008 — стала ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
- 2009 — за кнігі двухтомніка «Спас» стала лаўрэатам Усерасійскай літаратурнай прэміі імя Ф. І. Цютчава «Рускі шлях», удастоена ганаровага знака і залатога медаля «Тютчевъ».
- 2009 — быў выдадзены абласны альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная» /рэдактар-укладальнік і сааўтар Тамара Краснова-Гусачэнка, Віцебск, Віцебская абласная друкарня, 500 экз.
- 2009 — падборка вершаў увайшла ў літаратурны альманах па выніках III Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Сугучча слоў жывых — 2009», Брэст, «Альтэрнатыва», 316 экз.
- 2009 — выдадзена кніга «Где же солнышко ночует?», вершы для дзяцей, Мінск, выд-ва «ЛІМ», 1500 экз. (стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая кніга года»).
- 2009 — выйшла кніга — зборнік аўтабіяграфій вядомых пісьменнікаў Беларусі «З розных сцяжын», Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2000 экз., мастацкая аўтабіяграфія Тамары Красновай-Гусачэнкі, стар. 167—177.
- 2010 — суаўтар калектыўнага зборніка «Вокзал», Мінск, «Нова-Прынт», 200 экз.
- 2010 — падборка вершаў увайшла ў серыю выдання, выпушчанага на замову Міністэрства інфармацыі РБ «Споведзь»: рускамоўная паэзія Беларусі (канец XX-пачатак XXI стагоддзя): для старэйшага школьнага ўзросту, Мінск, выд-ва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», серыя «Школьная бібліятэка», 18519 экз., стар. 133—160.
- 2010 — падрыхтавана і выдадзена кніга выбраных і новых вершаў «Белое пламя листа», Мінск, серыя «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі», 1 000 экз. Стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча.
- 2010 — падрыхтавана і выдадзена кніга вершаў для дзяцей «Край родной, любимый!», Мінск, «Народная асвета», 3 000 экз.
- 2010 — падборка вершаў увайшла ў альманах «И помнит мир спасённый», прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі, Масква, 1000 экз., стар. 28-31
- 2011 — выйшла кніга вершаў для дзяцей «С добрым утром», Мінск, «Народная асвета», 3 000 экз.
- 2011 — падрыхтавана і выдадзена кніга-трылогія «У света тени нет», паэзія, проза, Мінск, «Чатыры чвэрці», 700 экз., якая стала лаўрэатам конкурсу «Залатое пяро» ў намінацыі «Славянскае адзінства» на Міжнародным конкурсе паэзіі «Славянскае брацтва». Кніга ўвайшла ў лонг-ліст, перамогшы ў паўфінале Міжнароднага конкурсу паэзіі «Залаты Дэльвіг».
- 2012 — кніга «У света тени нет» стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі «Паэзія».
- 2012 — падрыхтаваны і выдадзены зборнік вершаў для дзяцей «Умная книга для умных детей», Масква-Архангельск, 1 000 экз.
- 2012 — падрыхтавана і выдадзена кніга для дзяцей «Робинзоны из Придвинья», Мінск, выд-ва «Літаратура і мастацтва», 1 100 экз.
- 2012 — стала лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі «Прохараўскае поле» за вершы пра ВАВ, апублікаваныя ў кнігах «Спас», «Белое пламя листа» і «У света тени нет», і падборкі ў часопісах «Наш современник».
- 2012 — падборка вершаў пераможцаў IV Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Сагучча слоў жывых», Брэст, «Альтэрнатыва», 300 экз., стар. 105—116.
- 2013 — падборка вершаў увайшла ў зборнік твораў пісьменнікаў Беларусі і Расіі «Звёздный Родник», Мінск, «Звязда», 1100 экз., стар. 203−209.
- 27 сакавіка 2013 — рашэннем Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў прыняты Гімн горада Віцебска на словы Тамары Красновай-Гусачэнка, музыка Аляксандра Раўза.
- 2014 — падрыхтаваны і выдадзены зборнік вершаў для дзяцей «Эта книга детям обо всём на свете», Мінск, «Звязда», 1100 экз.
- 2014 — падрыхтавана і выдадзена кніга паэзіі «Встреча», Мінск, выд-ва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2270 экз. Кніга стала лаўрэатам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор паэзіі» за 2014 год.
- 2015 — напісана і выдадзена казка для дзяцей «Новогодние приключения Маруси», Мінск, «Звязда», 1000 экз.
- 2016 — падрыхтавана і выдадзена кніга прозы «Жыццё — мая малітва», Мінск, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 700 экз.
- 2016 — «Разам з Радзімай: песні беларускіх кампазітараў і паэтаў». На замову Міністэрства інфармацыі РБ, Мінск, «Народная асвета», 2300 экз., куды ўвайшлі песні на вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі.
- 2017 — выйшаў альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная»: рэд.-укладальнік і сааўтар Тамара Краснова-Гусачэнка, Віцебск, Віцебская абласная друкарня, 200 экз.
- 2017 — падрыхтаваны і выдадзены зборнік выбраных і новых вершаў для дзяцей «Детский мир», Мінск, выд-ва «Колоград» — 500 экз. Кніга стала Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі «Дзіцячая літаратура», уключана ў праграму пазакласнага чытання ў СШ Беларусі.
- 2018 — выйшаў зборнік вершаў для дзяцей «Детский мир»: дадатак, Мінск, выд-ва «Колорград» — 50 экз.
- 2018 — выдадзены бібліяграфічны паказальнік творчасці Т. Красновай-Гусачэнкі «Душа — гениальная форма спасенья…», ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебск, 25 экз.
- 2018 — выдадзена кніга «Со мною вечность говорит», Мінск, «Колоград», 2018 г.
- 2019 — падрыхтавана і выдадзена кніга «Будем жить. Избранные произведения», Мінск, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 1000 экз.
- 2019 — падборка вершаў Т. Красновай-Гусачэнка (с. 146—157) увайшла ў спецыяльны выпуск літаратурнага альманаха «Дзень літаратуры», Масква, выд-ва АНТ РВД «Расійскі пісьменнік».
Узнагароды. Літаратурныя прэміі
- 2003 — лаўрэат III Літаратурнага рэспубліканскага фестывалю «Нас з’яднала зямля Беларусі».
- 2004 — лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сімяона Полацкага.
- 2004 — лаўрэат Першай прэміі (Гран-Пры) I Усерасійскага фестывалю народных мастацтваў «З Расіяй у сэрцы» (Смаленск).
- 2005 — лаўрэат V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных мастацтваў «Нас з’яднала зямля Беларусі».
- 2006 — пераможца Міжнароднага конкурсу паэзіі «Я ні з кім ніколі не расстануся» (Масква).
- 2006 — лаўрэат III Міжнароднага маладзёжнага праваслаўнага фестывалю «Неба славян».
- 2006 — узнагароджана медалём імя Мусы Джаліля «За мужнасць у літаратуры» (Міністэрства культуры і Саюз пісьменнікаў Расіі. Масква).
- 2007 — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь — медаль Францыска Скарыны.
- 2007 — лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая кніга года» за кнігу «Осень молодая».
- 2008 — Ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама.
- 2008 — званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».
- 2009 — лаўрэат Усерасійскай літаратурнай прэміі імя Ф. І. Цютчава «Рускі шлях». Узнагароджана Залатым медалём імя Ф. І. Цютчава і Ганаровым знакам «Залатое пяро „Тютчевъ“». Аўстуг. Сядзіба-музей Ф. І. Цютчава (Расія).
- 2009 — лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года» за кнігу «Где же солнышко ночует?».
- 2010 — узнагароджана памятным медалём у гонар 10-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы «За бездакорную службу».
- 2010 — лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу, 2-е месца ў конкурсе «Найлепшая кніга года» ў намінацыі дзіцячая літаратура (Хойнікі).
- 2010 — лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.
- 2010 — пераможца Міжнароднага конкурсу паэзіі «І памятае свет выратаваны…», прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі (Масква).
- 2010 — узнагароджана медалём імя А. Грыбаедава (Масква).
- 2011 — «Залатое пяро» ў намінацыі «Славянскае адзінства» на Міжнародным конкурсе паэзіі «Славянскае братэрства».
- 2011— «Чалавек года Віцебшчыны—2011».
- 2012 — міжнародная літаратурная прэмія «Прохараўскае поле»[2].
- 2013 — лаўрэат літаратурнай прэміі імя П. Броўкі за кнігу «У света тени нет» у намінацыі «Паэзія».
- 2013 — узнагароджана медалём «За вялікі ўклад у літаратуру» Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
- 2013 — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «За значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці».
- 2013 — Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «За значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай літаратуры і мастацтва».
- 2013 — Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «За плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у культурнае жыццё Віцебскай вобласці».
- 2015 — лаўрэат Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Паэзія»[3].
- 2015 — пераможца літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Вялікай Перамогі.
- 2017 — лаўрэат літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за кнігу «Детский мир» у намінацыі «Літаратура для дзяцей»[4].
- 2018 — пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу «З марай аб белым параходзе», прысвечанага 90-годдзю Чынгіза Айтматава, у намінацыі «Проза»[5].
- 2018 — дзяржаўная ўзнагарода — Ордэн Францыска Скарыны.
- 2019 — ганаровае званне «Віцяблянін года»[6].
Творы
Аўтар 25 кніг паэзіі і прозы:
- «На одном дыхании», «Віцебская абласная тыпаграфія», 1999 г., 1000 экз.;
- «Отпусти меня боль», «Віцебская абласная тыпаграфія», 2000 г., 450 экз.;
- «И… слёзы первые любви», г. Мінск, «Тэхнапрынт», 2002 г., 200 экз.;
- «Посреди зимы», г. Мінск, «Тэхнапрынт», 2003 г., 500 экз.;
- «Золотая капля», г. Мінск, «Тэхнапрынт», 2004 г., 500 экз.;
- «Сложнее жизни», г. Мінск, «Тэхнапрынт», 2005 г., 300 экз.;
- «Я пришла…» г. Мінск, выд-ва «Мастацкая літаратура» 2006 г., 1700 экз.;
- «Осень молодая», г. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2007 г., 1500 экз.;
- «Спас»: збор сачыненняў, том 1, «Віцебская абласная тыпаграфія», 2008 г., 1500 экз.;
- «Спас»: збор сачыненняў, том 2, «Віцебская абласная тыпаграфія», 2008 г., 1500 экз.;
- «Где же солнышко ночует»: вершы для дзяцей, Мінск, выд-ва «ЛіМ», 2009 г., 1500 экз.;
- «Белое пламя листа», абранае, Мінск, выд-ва «Харвест», серыя «Библиотека Союза писателей Беларуси», 2010 г., 1000 экз.;
- «Край родной, любимый», вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, Мінск, выд-ва «Народная асвета», 2010 г., 3000 экз.;
- «С добрым утром», вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, Мінск, «Народная асвета», 2011 г., 3000 экз.;
- «У света тени нет» — трылогія, вершы, проза, выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2011 г., 700 экз.;
- «Умная книга для умных детей», вершы для дзяцей, выд-ва «Масква-Архангельск», 2012 г., 1000 экз.;
- «Робинзоны из Придвинья», казка-прыгода для дзяцей малодшага ўзросту, выдавецтва «Літаратура и мастацтва», Мінск, 2012 г., 1100 экз.;
- «Эта книга детям обо всём на свете», Мінск, «Звязда», 2014 г., 1100 экз.;
- «Встреча», Мінск, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2014 г., 2270 экз.;
- «Новогодние приключения Маруси», Мінск, «Звязда», 2015 г., 1000 экз.;
- «Жизнь — моя молитва», Мінск, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2016 г., 700 экз.
- «Детский мир», Мінск, «Колорград», 2017 г., жнівень, 500 экз.
- «Детский мир» са змяненнямі і дапаўненнямі, Мінск, «Колорград», 2018 г., 50 экз.
- «Со мною вечность говорит», Мінск, «Колорград», 2018 г.
- «Будем жить. Избранные произведения», Мінск, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2019 г.
Паэтычныя падборкі публікаваліся ў літаратурных часопісах і альманахах Саюзнай дзяржавы, РФ і Беларусі: «Белая Вежа», «Союзное государство», «Наш современник», «Академия поэзии», «Нева», «Лад», «Братина», «Всерусский соборъ», «Южная звезда», «Камертон», «Пересвет», «Великороссъ», «Невский альманах», «Литературная газета», «Нёман», «Полымя», «Немига литературная», анталогіях: «Современная русская поэзия Беларуси», «Исповедь», «Звёздный родник», «Разам с Радзiмай», «Современное русское зарубежье», «Я вижу сны на русском языке», «И помнит мир спасённый» і інш.
Аўтар шматлікіх публікацый у сродках масавай інфармацыі Расіі на тэмы яднання народаў Беларусі і Расіі і адраджэння адзінай культурнай прасторы.
Зноскі
Спасылкі
|
|