Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР — 2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].
Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].
Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].
Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).
Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.