Сістэма дванаццаці рангаў (яп. 冠位十二階, かんいじゅうにかい, МФА: [kan.i d͡ʑuːɲiikai̯], «12-ступеністая сістэма капелюшоў і рангаў») — сістэма званняў і чыноў у старажытнай Японіі, укаранёная ў 603 годзе прынцам-рэгентам Сётоку. Першая японская чыноўніцкая сістэма кітайскага тыпу. У гістарычнай літаратуры часам называецца Табель 12 рангаў або Сістэма рангаў Сётоку.
Сістэма 12 рангаў была зацверджана 5 чысла 12 месяца на 11 годзе кіравання Імператара-жанчыны Суйка (603) і ўступіла ў сілу з 1 чысла 1 месяца новага года. Яна прадугледжвала класіфікацыю прыдворнай і рэгіянальнай шляхты японскай дзяржавы накшталт кітайскай чыноўніцкай бюракратыі. Сістэма ўсталёўвала іерархію 12 ступеняў: рангаў, каляровых капелюшоў і аксесуараў, якім адпавядала пэўная ступень. Назвы рангаў былі запазычаныя з канфуцыянскага паняційнага апарату-ласка (徳), чалавекалюбства (仁), ветлівасць (礼), вера (信), абавязак (義) і мудрасць (智). Колеры былі ўзятыя з даоскай тэорыі пра 5 першаэлементаў — зямлю (土), агонь (火), ваду (水), дрэва (木) і метал (金). Табліца 12 ступеняў з рангамі пададзеная ніжэй.
Аўтарства сістэмы прыпісваецца прынцу Сётоку. Узорам для яе паслужыла бюракратычная мадэль кітайскай дынастыя Суй, вывучаная японцамі падчас першага пасольства (укр.) (бел. ў 600 годзе. Мэтай сістэмы 12 рангаў было пераадоленне кланавасці японскай палітыкі, спароджанай старой тытулярна-родавай сістэмай (укр.) (бел., і стварэнне ўмоў для развіцця таленавітых, але нязнатных чыноўнікаў. Прынц спрабаваў узмацніць ролю імператара шляхам паслаблення ўплыву магутных арыстакратычных родаў і стварэннем класа кіраўнікоў-прафесіяналаў, залежных ад японскага манарха. Сістэма 12 рангаў сведчыла суседнім краінам, што Японія пераходзіць на «цывілізаваныя рэйкі» кіравання краінай.
Нягледзячы на надзеі прынца Сётоку, сістэма не апраўдала сябе. Самыя высокія рангі атрымлівалі кіраўнікі самых заможных арыстакратычных сем’яў, а імператар у далейшым заставаўся іх закладнікам. Фактычна, сістэма 12 рангаў ператварылася ў дадатак тытулярна-родавага ладу (укр.) (бел.. Нягледзячы на гэта, яна была першым крокам японскіх уладаў да рэарганізацыі існуючага палітычнага рэжыму, перадумовай будучых рэформаў Тайка, якія заклалі прававы падмурак традыцыйнай японскай дзяржаўнасці на сотні гадоў.