У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сінькі.
Аграгарадок
Сінькі
Сінькі на карце Беларусі ±
|
|
Сінькі́[1] (трансліт.: Sińki, руск.: Синьки) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сінькоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход (за 17 км на поўдзень) ад горада Смаргонь, за 250 км ад Гродна, за 90 км паўночны захад ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Залессе, на рацэ Драй.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзяў сядзіба з вёскай у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уласнасць Антушэвічаў. Паводле інвентара 1864 года ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнання). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.
Па стане на 1 студзеня 2004 года 134 двары, 319 жыхароў.
Насельніцтва
- 1864 — 40 жыхароў.
- 1889 — 11 двароў, 75 жыхароў.
- 2001 — 138 двароў, 341 жыхар.
- 2003 — 134 двары, 319 жыхароў.
Інфраструктура
У вёсцы функцыянуюць: фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|