Сінагога Зальцмана — былая яўрэйская бажніца, якая размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, 24 (у часы СССР — Астроўскага, 24).
Гісторыя
Сінагога пабудавана ў 1864 годзе на сродкі купца Зальцмана для бедных яўрэяў Мінска на Ракаўскім прадмесці. Падчас Другой сусветнай вайны закінута. Пасля вайны перабудавана для размяшчэння спартыўнага клуба.
Станам на верасень 2023 года, у будынку размешчана спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) па шахматах і шашках горада Мінска.
Нядаўна ў будынку праведзены чарговы рамонт, пераважна верхняга паверха.
Спасылкі
Сінагогі Беларусі |
---|
Дзеючыя сінагогі | |
---|
Гістарычныя сінагогі | |
---|
Страчаныя сінагогі | |
---|