У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сярэднік.
Сярэднік |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,45 км |
Шырыня |
0,3 км |
Плошча |
0,1 км² |
Аб’ём |
0,00021 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
1,33 км |
Найбольшая глыбіня |
3,8 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,1 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
каля 0,16 ‰ |
Празрыстасць |
1,5 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
15 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Сярэ́днік — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Янова.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,8 м, сярэдняя каля 2,1 м. Аб'ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору каля 15 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, злёгку выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, на поўдні возера невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у т.л. з возера Сумаўка. Выцякае ручай у возера Глыбокае.
Моцна зарастае ў заходняй і ўсходняй частках. У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.
Літаратура
- Рачэўскі А. М. Сярэднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.