Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».
У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.
7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[4]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].
У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[6], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].
У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[9]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[10], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.
У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[12], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[13]. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з «Макслайнам»[14], які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[15].
7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.