Сяргей Віктаравіч Каламоец (нар. 11 жніўня 1989, Жодзіна, Мінская вобласць[2]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
У 2002—2005 гадах вучыўся ў Гродзенскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Нёман», першы трэнер — Іванна Міхайлаўна Храмава. У 2005—2009 гадах навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнер — Міхаіл Анатолевіч Попел. З 2009 года спартсмен Віцебскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Скончыў у 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. 26 чэрвеня 2015 года выканаў нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 г. на спаборніцтвах у памяць Р. І. Кліма ў горадзе Мінску, з вынікам 77.43 м.
Зараз праходзіць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Пражывае ў Гродне і Віцебску. Жанаты, дзяцей не мае.
Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,17 м[3].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 6 месца ў кіданні молата з вынікам 74,65 м[3].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 9 месца ў кіданні молата з вынікам 74,22 м[3].