Ганаровы архівіст Беларусі[d] (2008)
Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводствуе Рэспублікі Беларусь[d] (1998)
Сяргей Аляксандравіч Рыбчонак (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі архівіст, гісторык, даследчык пытанняў генеалогіі, геральдыкі, культуры Беларусі XVI—XIX стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт (2017). Ганаровы архівіст Беларусі (2008)[1].
Нарадзіўся 7 верасня 1966 года ў Мінску. У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990—2009 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Працаваў да 31 снежня 2020 года на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка: з красавіка 2013 года па студзень 2016 года — аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, са студзеня 2016 года — у складзе аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
28 кастрычніка 2010 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII — пачатку XX ст. (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» (навуковы кіраўнік Э. М. Савіцкі).
Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Сяргей Рыбчонак разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[2].
Распрацоўвае шырокае кола пытанняў генеалогіі, гісторыі, крыніцазнаўства Беларусі перыяду Сярэдніх вякоў і Новага Часу.
Аўтар больш за 80 навуковых артыкулаў, апублікаваных у айчынных і замежных выданнях.
Узнагароджаны Ганаровай граматы Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь (1998), нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2008)[1].