Судовая медыцына

Труп чалавека з'яўляецца адным з аб'ектаў судова-медыцынскай экспертызы.

Судо́вая медыцы́на — галіна агульнай медыцыны, сукупнасць ведаў і спецыяльных метадаў даследавання, што ўжываюцца ў мэтах вырашэння пытанняў медыка-біялагічнага характару, якія ўзнікаюць у дзейнасці праваахоўных органаў, а таксама канкрэтных задач аховы здароўя.

Кола навуковых інтарэсаў і пытанняў, што вырашаюцца, звязвае судовую медыцыну з рознымі галінамі медыцыны (паталагічнай анатоміяй, хірургіяй, акушэрствам, педыятрыяй і інш.), а таксама шэрагам іншых дысцыплін — крыміналістыкай, грамадзянскім і крымінальным правамі і працэсамі, фізікай, хіміяй, біялогіяй, матэматыкай і інш. Гэта абумоўлівае шырокае выкарыстанне ў судовай медыцыне падыходаў і методык, якія прымяняюцца ў сумежных дысцыплінах.

Тэрмін «судовая медыцына» таксама ўжываюць як назву адпаведнай вучэбнай дысцыпліны, якую абавязкова вывучаюць студэнты медыцынскіх і юрыдычных вышэйшых навучальных устаноў (факультэтаў). Акрамя гэтага, тэрмінам вызначаецца ўрачэбная спецыялізацыя, гэтак жа як хірургія, тэрапія, педыятрыя і інш. Спецыяліст у галіне судовай медыцыны, які мае адпаведную вышэйшую адукацыю, спецыяльную падрыхтоўку і атэстацыю, вызначаецца як дзяржа́ўны судо́ва-медыцы́нскі экспе́рт.

Гісторыя

Агульная характарыстыка

Энрыке Сіманэ  (руск.). "У яе ёсць сэрца!, або Аўтапсія"

Узнікненне і станаўленне судовай медыцыны звязана з зараджэннем і фарміраваннем дзяржаўнасці. Ужо ў законапалажэннях старажытных дзяржаў сустракаюцца ўказанні на выкарыстанне антрапалагічных і медыцынскіх ведаў пры вырашэнні пытанняў грамадзянскага і крымінальнага права. Так, у пісьмовых помніках Старажытнага Рыма, Старажытнай Грэцыі, Індыі, Кітая ёсць звесткі аб эпізадычным прыцягненні асоб, кампетэнтных у медыцыне, для вырашэння спецыяльных пытанняў, якія звязаны з нанясеннем шкоды здароўю або са смерцю чалавека. Значэнне медыцынскіх заключэнняў у судовых справах пераканаўча ілюструецца ўстанаўленнямі 12 табліц у Рыме (448 г. да н. э.), адпаведна якім патрабавалася прысутнасць урача пры разглядзе спраў аб памёршых насільнай смерцю, вызначэнні «законнасці» родаў, устанаўленні апекі над псіхічна хворымі і інш.

Вельмі важным сведчаннем павелічэння патрэб у медыцынскіх ведах, падпарадкаваных аспектам следства і суда, з'яўляецца кодэкс Юстыніяна (VI ст. н. э.). У гэтым кодэксе, у прыватнасці, трактаваліся пытанні аб атручэннях, устанаўленні ўзросту, цяжарнасці, аб псіхічных захворваннях і інш. Несумненна, патрабаванні гэтага кодэкса служылі і развіццю судова-медыцынскіх ведаў.

Да IX ст. сфарміравалася серыя юрыдычных зборнікаў, якія падрыхтоўвалі глебу для выкарыстання медыцынскай экспертызы ў судовых справах: яны паклалі пачатак стварэнню Бамбергскага кодэкса  (руск.) (1507 г.).

Працы А. Парэ, Д. Кадронхі  (італ.) (1597), Ф. Фідэліса  (італ.) (1601), П. Закхіаса  (руск.) (1621) і іншыя заклалі падмурак для наступнага развіцця навуковай судовай медыцыны. Упершыню сістэматызаваў і вылучыў судовую медыцыну як самастойны раздзел медыцынскай навукі Іаган Бон (ням.: Johann Bonn), які ў 1690 года апублікаваў сачыненне пад назвай «Судовая медыцына». Гэта назва канчаткова замацавалася за судовай медыцынай як за навукай і спецыяльнасцю.

У канцы XVIII ст. судова-медыцынскае анатаміраванне трупаў было ўведзена ў большасці дзяржаў і рэгулявалася спецыяльнымі інструкцыямі і дапаможнікамі.

Прагрэсіўнае значэнне ў гісторыі судовай медыцыны мела ўвядзенне галоснага суда замест тайнага інквізіцыйнага: у заканадаўцаў і суддзяў паявілася разуменне даказальнай значнасці навукова абгрунтаваных судова-медыцынскіх заключэнняў у пытаннях, якія датычацца здароўя і жыцця чалавека.

У XIX ст. поспехі прыродазнаўства і медыцынскіх навук спрыялі далейшаму развіццю і ўзнікненню судова-медыцынскіх школ. Сярод замежных вучоных у галіне судовай медыцыны павінны быць названы І. Каспер  (руск.) (Германія), А. Тэйлар  (англ.) (Англія), П. Бруардэль  (руск.) і А. Лакасань  (руск.) (Францыя), І. Машка  (чэшск.) і Э. Гофман  (руск.) (Аўстрыя). Вялікую цікавасць маюць «Атлас судовай медыцыны» Э. Гофмана і яго падручнік па судовай медыцыне, які неаднаразова перавыдаваўся.

Савецкая судовая медыцына

Савецкая судова-медыцынская экспертыза вядзе свой пачатак ад заснавання Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР 11 ліпеня 1918 г. У ім быў арганізаваны аддзел грамадзянскай медыцыны з пададдзелам медыцынскай экспертызы, задачамі якога былі распрацоўка законапалажэнняў і інструкцый па медыцынскай экспертызе, скліканне з’ездаў судовых медыкаў і адкрыццё лабараторый, канчатковае вырашэнне спрэчных і складаных спраў, што датычацца медыцынскай экспертызы. Пры пададдзеле была створана дарадчая камісія з аўтарытэтных спецыялістаў. У 1919 г. былі выдадзены «Палажэнні аб правах і абавязках дзяржаўных медыцынскіх экспертаў», «Правілы аб парадку анатаміравання трупаў асоб, якія памёрлі ў бальніцах і лячэбных установах», «Часовыя правілы класіфікацыі цялесных пашкоджанняў», «Часовая пастанова для медыцынскіх экспертаў аб парадку правядзення доследу трупаў» і «Палажэнне аб лабараторыях судова-медыцынскай экспертызы для хімічных, мікраскапічных і біялагічных даследаванняў». Такім чынам, усе асноўныя віды і формы судова-медыцынскай экспертызы былі рэгламентаваны ўжо ў 1919 г.

У 1920 г. адбыўся I Усерасійскі з’езд судова-медыцынскіх экспертаў, на якім былі абмеркаваны актуальныя пытанні арганізацыі судова-медыцынскай экспертызы, заслуханы шэраг навуковых дакладаў.

У рабоце II Усерасійскага з’езда судова-медыцынскіх экспертаў у 1926 г. прыняў удзел народны камісар аховы здароўя М. А. Сямашка, які падкрэсліў важнае значэнне судова-медыцынскай экспертызы пры ажыццяўленні сацыялістычнага правасуддзя.

У гэты ж перыяд ва ўніверсітэцкіх гарадах, у якіх у складзе медыцынскіх факультэтаў універсітэтаў былі кафедры судовай медыцыны, па ініцыятыве відных вучоных — П. А. Мінакова  (руск.), А. І. Крукава  (руск.)[1], Ф. Я. Чыстовіча  (руск.), Г. У. Шора  (руск.), М. І. Іжэўскага[2], А. І. Шыбкова[3] і інш. — сталі стварацца рэгіянальныя судова-медыцынскія таварыствы (Паўночна-Каўказскае, Ленінградскае, Маскоўскае). На пасяджэннях таварыстваў абмяркоўваліся вынікі выказаных навуковых работ і экспертных назіранняў, а таксама пытанні арганізацыйнага характару; пры гэтым адной з формаў дзейнасці было сумеснае абмеркаванне сумежных навуковых пытанняў з таварыствамі патолагаанатамаў, псіхіятраў і інш.

У 1921 г. судова-медыцынская экспертыза была выдзелена з сацыяльна-працоўнай і стала самастойнай службай у сістэме аховы здароўя. У 1924 г. была вызначана арганізацыйная структура судова-медыцынскай экспертызы. У Народным камісарыяце аховы здароўя РСФСР устанавілася пасада галоўнага судова-медыцынскага эксперта. Пры арганізацыі Народнага камісарыята аховы здароўя СССР у 1937 г. у яго структуру была ўведзена пасада галоўнага судова-медыцынскага эксперта, на якую быў назначаны прафесар М. У. Папоў[4]. У 19411979 гг. гэту пасаду займаў прафесар В. І. Празароўскі[5].

У судова-медыцынскай экспертызе СССР пастаянна дзейнічала сістэма распрацоўкі і выдання правілаў, інструкцый, метадычных указанняў. Гэта спрыяла ўдасканаленню судова-медыцынскіх даследаванняў і выкананню іх на сучасным навуковым узроўні.

У 19251930 гг. быў выдадзены шэраг дакументаў, якія вызначалі ўмовы дзейнасці судова-медыцынскіх экспертаў, а таксама правілы арганізацыйна-метадычнага характару ў адносінах даследавання трупаў, устанаўлення ступені цяжкасці пашкоджанняў і інш. У 1934 г. распрацавана «Палажэнне аб правядзенні судова-медыцынскай экспертызы», якое дзейнічала да 1952 г. У названы перыяд вынікі навукова-даследчай і навукова-практычнай работ кафедр судовай медыцыны, таварыстваў судовых медыкаў і судова-медыцынскіх экспертаў рэгулярна публікаваліся ў зборніках «Судова-медыцынскай экспертызы».

Важнае значэнне для развіцця судова-медыцынскай навукі ў СССР мела арганізацыя ў 19311932 гг. у сістэме Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР Навукова-даследчага інстытута судовай медыцыны на базе Цэнтральнай судова-медыцынскай лабараторыі Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР і кафедр судовай медыцыны I і II Маскоўскіх медыцынскіх інстытутаў.

Дзейнасць Навукова-даследчага інстытута судовай медыцыны, кафедр судовай медыцыны вышэйшых медыцынскіх навучальных і практычных судова-медыцынскіх устаноў (у абласцях і краях) спрыяла развіццю навуковых даследаванняў у галіне судовай танаталогіі, таксікалогіі, экспертызы рэчавых доказаў і вырашэнню сумежных праблем крыміналістыкі.

Важнае значэнне для развіцця судовай медыцыны ў СССР мела пастанова Савета Народных Камісараў СССР ад 4 ліпеня 1939 г. «Аб мерах па ўмацаванні і развіцці судова-медыцынскай экспертызы», у якой былі ўказаны парадак арганізацыі і змест судова-медыцынскай экспертызы, колькасць гадзін на выкладанне судовай медыцыны, арганізацыі падрыхтоўкі кадраў, павелічэнне кантынгенту аспірантуры, пашырэння сеткі кафедр судовай медыцыны пры інстытутах удасканалення ўрачоў і інш.

Вялікая роля ў распаўсюджванні інфармацыі аб стане навуковых даследаванняў у галіне судовай медыцыны, абмене вопытам, правядзенні навуковых дыскусій і г. д. належыць Усесаюзнаму навуковаму таварыству судовых медыкаў, арганізаванаму ў 1946 г. Многія гады (да 1981 г.) навуковае таварыства ўзначальваў заслужаны дзеяч навукі РСФСР, прафесар У. М. Смальянінаў[6], які многа зрабіў для падрыхтоўкі судова-медыцынскіх кадраў.

На рэгулярных усесаюзных і рэспубліканскіх канферэнцыях, пленумах і з’ездах (1976 г., 1982 г., 1988 г.) таварыства абмяркоўваліся актуальныя пытанні траўматалогіі, танаталогіі, таксікалогіі; шляхі і перспектывы выкарыстання сералагічных, фізіка-тэхнічных і іншых лабараторных метадаў пры даследаванні судова-медыцынскіх аб’ектаў; патагенез, марфалагічныя асаблівасці і прафілактыка хуткай смерці. У пастановах гэтых канферэнцый былі дадзены рэкамендацыі для ўкаранення навуковых дасягненняў у судова-медыцынскую практыку. У гэтым жа напрамку дзейнічаюць рэспубліканскія, абласныя, краявыя, гарадскія навуковыя таварыствы, якія функцыянуюць на базе былога СССР.

Прадмет, мэты, задачы і аб'екты судовай медыцыны

Прадмет судовай медыцыны — навуковая тэорыя і практыка судова-медыцынскіх даследаванняў. Змест прадмета наступны:

  • Арганізацыйна-працэсуальныя палажэнні судова-медыцынскай экспертызы;
  • Судова-медыцынская танаталогія (вучэнне пра смерць і трупныя з'явы, пытанні ўстанаўлення даўнасці надыходу смерці);
  • Судова-медыцынскае вучэнне пра пашкоджанні — механізмы іх утварэння, цячэння, станы, якія імі выклікаюцца, магчымыя зыходы, вывучэнне дзеяння пашкоджваючых фактараў;
  • Судова-медыцынская ацэнка стану здароўя;
  • Пытанні спрэчных палавых станаў, палавых злачынстваў, судовыя акушэрска-гінекалагічныя даследаванні;
  • Судова-медыцынская таксікалогія (пытанні дыягностыкі, цячэння і прафілактыкі атручэнняў);
  • Даследаванні рэчавых доказаў біялагічнага паходжання;
  • Сумежныя з крыміналістыкай пытанні ідэнтыфікацыі асобы, прылад нанясення пашкоджанняў;
  • Устанаўленне сваяцтва;
  • Судова-медыцынскія даследаванні па матэрыялах крымінальных і грамадзянскіх спраў, а таксама ў выпадках прафесійных правапарушэнняў медыцынскіх супрацоўнікаў.

Мэта судова-медыцынскіх экспертыз — устанаўленне фактычных дадзеных на падставе ўжывання спецыяльных ведаў пры выкананні ўсіх патрабаванняў закону.

Задачы судовай медыцыны:

  • Ідэнтыфікацыйныя:
    • Устанаўленне групавой прыналежнасці аб'екта;
    • Устанаўленне індывідуальнай прыналежнасці аб'екта;
  • Неідэнтыфікацыйныя:
    • Дыягностыка і рэканструкцыя падзеі і яе параметраў;
    • Дыягностыка агульных уласцівасцей аб'екта і высвятленне прычын, па якіх аб'ект мае пэўныя ўласцівасці;
    • Устанаўленне часу падзеі;
    • Устанаўленне прычын і ўмоў падзеі, прычынных сувязей паміж падзеямі.

Аб'екты судова-медыцынскай экспертызы:

  • Трупы людзей;
  • Жывыя асобы;
  • Рэчавыя доказы;
  • Матэрыялы крымінальных, грамадзянскіх спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Зноскі

Літаратура

Read other articles:

KrvavciКрвавци Localização País  Sérvia Província Sérvia central Região Stari Vlah Distrito Zlatibor Município Užice Características geográficas População total (2011) 242 hab. Altitude 382 m Código postal Krvavci (em cirílico: Крвавци) é uma vila da Sérvia localizada no município de Užice, pertencente ao distrito de Zlatibor, na região de Stari Vlah. A sua população era de 242 habitantes segundo o censo de 2011.[1][2] Demografia Evolução demogr...

 

Wim Hazeu kan verwijzen naar: Wim Hazeu (politicus), Nederlands politicus Wim Hazeu (schrijver), Nederlands dichter en prozaschrijver Bekijk alle artikelen waarvan de titel begint met Wim Hazeu of met Wim Hazeu in de titel. Dit is een doorverwijspagina, bedoeld om de verschillen in betekenis of gebruik van Wim Hazeu inzichtelijk te maken. Op deze pagina staat een uitleg van de verschillende betekenissen van Wim Hazeu en verwijzingen daarnaartoe. Bent u hier via een pa...

 

Honorato V Príncipe soberano de Mônaco Honorato V de MônacoHonorato V, Príncipe de Mônaco. Reinado 16 de fevereiro de 1819 — 20 de junho de 1841 Antecessor(a) Honorato IV Sucessor(a) Florestan I Nascimento 13 de maio de 1778   Paris Morte 2 de outubro de 1841 (63 anos)   Mônaco Sepultado em Catedral de São Nicolau, Monaco-Ville, Mônaco Nome completo Honoré Gabriel Grimaldi Casa Grimaldi Pai Honorato IV Mãe Luísa de Aumont Honorato V, Príncipe de Mônaco (Hono...

Stadio Comunale Is ArenasLocationQuartu Sant'Elena, ItalyOwnerMunicipality of Quartu Sant'ElenaCapacity16,500[1]Field size105 × 68 mConstructionRenovated2012TenantsCagliari Calcio Stadio Comunale Is Arenas is a sports stadium in Quartu Sant'Elena, Sardinia, Italy. It is mostly used for football games and was the home venue of Serie A club Cagliari Calcio for the 2012–13 season. The stadium is currently under renovation after Cagliari relocated out of their former home venue, Stadio...

 

Forever Love (Hanzi: 百岁之好,一言为定) adalah sebuah seri drama romansa Tiongkok tahun 2020 yang diadaptasi dari novel berjudul sama karya Su Guang Tong. Seri tersebut terdiri dari 28 episode dan memulai debutnya di WeTV pada 14 Desember 2020. Seri tersebut menampilkan Xiang Han Zhi dan Wang An Yu.[1] Sinopsis Tahun terakhir Lin Xi di SMA dipenuhi dengan hal-hal membahagiakan. Ia dikenal sebagai ketua kelas yang pemberani dan taat aturan. Berbeda dari Zheng Han, yang ha...

 

Protein-coding gene in the species Homo sapiens RPS3Available structuresPDBOrtholog search: PDBe RCSB List of PDB id codes1WH9, 4UG0, 4V6X, 5A2Q, 5AJ0, 3J7P, 4UJE, 4D5L, 3J7R, 4UJD, 4V5Z, 5FLX, 4D61, 4UJCIdentifiersAliasesRPS3, S3, ribosomal protein S3External IDsOMIM: 600454 MGI: 1350917 HomoloGene: 779 GeneCards: RPS3 Gene location (Human)Chr.Chromosome 11 (human)[1]Band11q13.4Start75,399,515 bp[1]End75,422,280 bp[1]Gene location (Mouse)Chr.Chromosome 7 (mouse)[2...

Three Mounted MenCarey dan Gerber dalam filmSutradara John Ford ProduserDitulis oleh Eugene B. Lewis SkenarioEugene B. LewisCeritaEugene B. LewisPemeranHarry CareySinematograferJohn W. BrownBen F. ReynoldsDistributorUniversal Film Manufacturing CompanyTanggal rilis 07 Oktober 1918 (1918-10-07) Durasi60 menitNegara Amerika Serikat BahasaFilm bisu dengan antar judul Inggris Three Mounted Men adalah sebuah film koboi Amerika Serikat tahun 1918 garapan John Ford (disebut sebagai Jack Ford) d...

 

Collection of fantasy and horror short stories This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (March 2023) (Learn how and when to remove this template message) The Mask of Cthulhu Dust jacket illustration by Richard TaylorAuthorAugust DerlethCover artistRichard TaylorCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreFantasy, horrorPublisherArkham HousePublication ...

 

ЭКОВАСфр. CEDEAOангл. ECOWAS Членство 15 государств (де-юре) 11 государств (де-факто) Штаб-квартира Абуджа Тип организации региональная организация Официальные языки французский, английский, португальский Руководители Председатель Бола Тинубу Президент комиссии Омар Алиу...

Australian businesswoman Janine AllisAllis in 2016Born1965 (age 57–58)Melbourne, VictoriaOccupation(s)Entrepreneur in retail food and beverage industryYears active2000–presentKnown forFounding Boost JuiceBoard member ofRetail ZooMichael Hill JewellerSpouseJeff AllisChildren4AwardsAwardsWebsitewww.janineallis.com.au Janine Allis (born 1965)[1] is an Australian businesswoman who is the founder of Boost Juice and part-owner of Retail Zoo, which is the parent c...

 

النبي صفا الإحداثيات 33°29′43″N 35°44′50″E / 33.495278°N 35.747222°E / 33.495278; 35.747222  تقسيم إداري  البلد لبنان  التقسيم الأعلى راشيا  تعديل مصدري - تعديل   النبي صفا هي إحدى القرى اللبنانية من قرى قضاء راشيا في محافظة البقاع وهي تابعة عقاريا لبلدة كفرمشكي في قضاء راش...

 

HC Pentagoon Kortessem Clubnaam Handbalclub Pentagoon Kortessem Plaats Kortessem Sport Handbal Geschiedenis Opgericht 1978 Infrastructuur Sporthal De Weyer Media Website www.handbalkortessem.be Tenue Portaal    Handbal Handbalclub Pentagoon Kortessem is een Belgische handbalclub uit Kortessem, nabij Hasselt. Historiek De club werd opgericht in 1978 met stamnummer 349. In het seizoen 2015-'16 bereikte de damesclub de kwartfinales van de Beker van België.[1] Bekende (ex-)spel...

San Luis Tecuautitlán Localidad Entidad Localidad • País México • Estado México • Municipio TemascalapaAltitud   • Media 2249 m s. n. m.Población (2010)   • Total 5694 hab.[1]​Huso horario Tiempo del Centro (UTC -6) • en verano UTC -5Código INEGI 150840014[editar datos en Wikidata] San Luis Tecuautitlán pertenece al municipio de Temascalapa, está ubicada al noreste de la ciudad de México. San Luis Tecuautit...

 

Main building of the planetarium in 2021 The Bangkok Planetarium (Thai: ท้องฟ้าจำลองกรุงเทพ, RTGS: Thong Fa Chamlong Krung Thep) is the oldest planetarium in Thailand and Southeast Asia. It is located on Sukhumvit Road in Bangkok as part of the Science Centre for Education, which is operated by the Department of Non-Formal Education of the Ministry of Education.The complex was built to educate the youth and general public about science and astronomy....

 

German mathematician (born 1963) Günter Matthias ZieglerZiegler in 2006Born (1963-05-19) 19 May 1963 (age 60)Munich, Bavaria, West GermanyNationalityGermanAlma materMassachusetts Institute of TechnologyKnown forwork on polytopes, topological combinatoricsAwardsGottfried Wilhelm Leibniz Prize (2001) Chauvenet Prize (2006)Leroy P. Steele Prize (2018)Scientific careerFieldsMathematicsInstitutionsFree University of BerlinDoctoral advisorAnders BjörnerDoctoral studentsKarim Adipra...

Air arm of the Imperial Japanese Navy during World War II For the current Naval air force of Japan since 1961, see Fleet Air Force (JMSDF). Imperial Japanese Navy Air Service日本帝國海軍航空隊Dai-Nippon Teikoku Kaigun Koku TaiRising Sun FlagActive1912–1945Country Empire of JapanBranch Imperial Japanese NavyTypeNaval aviationEngagementsWorld War I Sino-Japanese War World War IICommandersCeremonial chief Emperor of JapanNotablecommandersChuichi Nagumo Minoru Genda Mits...

 

Preserved early British 0-4-0 locomotive InvictaInvicta, plinthed at Canterbury in the 1970sType and originPower typeSteamDesignerRobert StephensonBuilderRobert Stephenson and CompanyBuild date1829SpecificationsConfiguration:​ • Whyte0-4-0Gauge4 ft 8+1⁄2 in (1,435 mm)Driver dia.4 feet (1,219 mm)Loco weight6 long tons 5 cwt (14,000 lb or 6.4 t)Boiler pressure40 lbf/in2 (280 kPa)Heating surface192 square feet (...

 

French-Hungarian noble family House of DrugethCountryKingdom of FranceKingdom of NaplesKingdom of HungaryFounded1315 (in Hungary)FounderFülöp (Philip), Palatine of HungaryFinal rulerZsigmond II (executed)Titles Count Drugeth de Homonna Dissolution1684/1691 The House of Drugeth was a powerful noble family (of French origin) of the Kingdom of Hungary in the 14th to 17th centuries whose possessions were located in the northeastern parts of the kingdom. The ancestors of the family left Apulia (...

Minor street in Toronto, Ontario, Canada Raymore DriveMaintained bythe City of Toronto governmentLength0.563 km (0.350 mi)Was formerly 0.929 km (0.577 mi), before it was washed away during Hurricane HazelWest endScarlett Road in TorontoEast endRaymore Park in Toronto 43°41′47.94″N 79°30′54.24″W / 43.6966500°N 79.5150667°W / 43.6966500; -79.5150667 Raymore Drive is a mostly residential street in the Weston neighbourhood of Toron...

 

1788–1934 conflicts between settlers and Indigenous Australians Australian frontier warsNew South Wales Mounted Police engaging Aboriginal warriors during the Waterloo Creek massacre of 1838Date1788–1934[1]; table below, 1788-1900LocationAustralia, including Tasmania and other surrounding islandsResult Colonial victory No treaty signed British system of law established, Indigenous people dispossessed Indigenous population decline due to killings, starvation, forced migration and e...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!