Паталагі́чная анато́мія — раздзел паталогіі, які вывучае марфалагічныя асновы працэсаў і хвароб на розных ўзроўнях (ад арганізмавага да малекулярнага).
Падзяляецца на
- агульную (вывучае агульнапаталагічныя працэсы)
- асобную (даследуе асобныя хваробы).
Аб'екты даследавання: трупы, біяпсіраваныя тканкі, тканкавыя культуры, эксперыментальныя жывёлы.
Метады даследавання:
- аўтапсія (ускрыццё трупа),
- біяпсія (прыжыццёвае мікраскапічнае даследаванне),
- эксперымент (стварэнне мадэляў паталагічнага працэсу ці хваробы).
Гісторыя
Паталагічная анатомія пачала фарміравацца ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Заснавальнік — італьянскі ўрач Дж. Марганьі.
У 19 — пач. 20 ст. развіццю паталагічнай анатоміі садзейнічалі працы М. Біша (руск.) (бел. і Ж. Крувелье (руск.) (бел. ў Францыі, К. Ракітанскага (руск.) (бел. ў Аўстрыі, А. І. Палуніна (руск.) (бел., М. Н. Нікіфарава (руск.) (бел., А. І. Абрыкосава ў Расіі.
На Беларусі
На Беларусі развіццю спрыялі заснаванне кафедры паталагічнай анатоміі ў Мінскім медыцынскі інстытуце (1923), працы І. Т. Цітова і Ю. В. Гулькевіча.
Навуковыя даследаванні вядуцца ў медыцынскіх інстытутах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы.
Вядучыя беларускія спецыялісты — Г. І. Краўцова, М. К. Недзьведзь, Я. Д. Чарствой, Ю. Р. Бойка, Н. Ф. Сіляева, Ю. В. Крылоў.
Літаратура