Клімат субэкватарыяльны, цёплы. Субэкватарыяльным паясам уласціва сезоннае чаргаванне сухога і вільготнага перыядаў, мусонна-пасатнай цыркуляцыяй атмасферы. У субэкватарыяльны поясе, у адрозненне ад экватарыяльнага, больш рэзка выяўлена розніца ў клімаце мацерыкоў і акіянаў, таму што пераважнае зімой над акіянамі марское трапічнае паветра па тэмпературы і вільготнасці істотна адрозніваецца ад кантынентальнага трапічнага паветра, пануючага ў гэты час года над мацерыкамі[3]. У летні перыяд паясы знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), у зімовы — сухіх трапічных пасатаў. Дажджлівы перыяд працягваецца ад 2—3 да 9—10 месяцаў. Колькасць атмасферных ападкаў мяняецца ад 250 да 2000 мм за год у напрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў. Сярэднемесячная тэмпература паветра складае 15—32 °C. У асобных раёнах субэкватарыяльных паясоў адсутнічаюць сезонныя адрозненні ў рэжыме ветру і ападкаў, што звязана з асаблівасцямі атмасфернай цыркуляцыі і геаграфічнага становішча гэтых тэрыторый[3].
Субэкватарыя́льныя паясы́ // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 277. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
Субэкваториальные пояса (северный и южный) // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 181—182. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.)
Алисов Б. П., Полтораус Б. В. Климатология (руск.). — Изд. 2-е, перераб и дополн. — М.: Издательство Московского университета, 1974. — 210 с.