Станіслаў Сяргеевіч Гавару́хін (руск.: Станислав Сергеевич Говорухин; 29 сакавіка 1936(1936-03-29)[1], Бярэзнікі, Свярдлоўская вобласць[2] — 14 чэрвеня 2018(2018-06-14)[3][4][…], Барвіха[d], Маскоўская вобласць[7]) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1986). Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006).
Член расійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія» з 2005 года. Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі VI склікання (з 21 снежня 2011 года) ад партыі «Адзіная Расія», старшыня Камітэта Дзяржаўнай думы па культуры.
У 1958 годзе скончыў геалагічны факультэт Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Ульянава-Леніна і каля года працаваў геолагам Сярэдневолжскага геолага-разведвальнага ўпраўлення. У 1959—1961 гадах працаваў рэдактарам і асістэнтам рэжысёра на Казанскай студыі тэлебачання.
У 1966 годзе з адзнакай скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (УДІКа) (майстэрня Якава Сегеля). Дыпломная праца — фільм «Цётка Каця».
Нана Джанелідзэ, Тэнгіз Абуладзэ, Рэваз Квеселава (1988) · Юрый Клепікаў (1989) · Аляксандр Міндадзэ (1990) · Станіслаў Гаварухін (1991) · Рэваз Габрыядзэ, Георгій Данелія, Аркадзь Хайт (1992) · Тэймураз Баблуані (1993) · Пётр Луцык, Аляксей Самарадаў (1994) · Іраклій Квірыкадзэ, Пётр Луцык, Аляксей Самарадаў (1995) · Валерый Залатуха (1996) · Арыф Аліеў, Сяргей Бадроў стар., Барыс Гілер (1997) · Аляксандр Міндадзэ (1998) · Аляксандр Барадзянскі, Карэн Шахназараў (1999) · Валерый Прыёмыхаў (2000)
Поўны спіс · (1988—2000) · (2001 — цяперашні час)
Аляксандр Рагожкін (2003) · Вадзім Абдрашытаў (2004) · Валерый Тадароўскі (2005) · Аляксей Учыцель (2006) · Павел Лунгін (2007) · Мікіта Міхалкоў (2008) · Карэн Шахназараў (2009) · Карэн Шахназараў (2010) · Аляксей Учыцель (2011) · Андрэй Звягінцаў (2012) · Андрэй Прошкін (2013) · Аляксандр Велядзінскі (2014) · Андрэй Звягінцаў (2015) · Станіслаў Гаварухін (2016) · Андрэй Канчалоўскі (2017) · Андрэй Звягінцаў (2018)