Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Станіслаў Прушынскі (маршалак шляхты)

Станіслаў Прушынскі
Партрэт Станіслава Прушынскага з касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кемелішках. XVIII стагоддзе
Партрэт Станіслава Прушынскага з касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кемелішках. XVIII стагоддзе
суддзя гродскі менскі[d]
маршалак шляхты Ігуменскага павета
1797 — 1802
Папярэднік Станіслаў Ельскі

Нараджэнне 1753
Смерць 2 верасня 1800(1800-09-02)
Род Прушынскія
Бацька Юзаф Прушынскі
Маці Брыгіда з Заранкаў[d]
Жонка Ганна з Камароўскіх[d]
Дзеці Міхал Прушынскі, Эльжбета з Прушынскіх[d] і Андрэй Прушынскі[d]
Званне генерал-ад’ютант
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Станіслава

Станіслаў Прушынскі (польск.: Stanisław Prószyński; 1753 — 2 верасня 1800, Каралішчавічы) — ураднік, дзяржаўны службовец, землеўласнік.

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Сын Юзафа Прушынскага, чашніка, падстарасты, падкаморага менскага, маршалка Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і Брыгіды з Заранкаў Янішэўскай.

Генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстароста судовы менскі. У 1797—1802 гадах маршалак шляхты Ігуменскага павета[1].

Валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны.

У 1800 годзе рабіў вывад шляхецтва.

Узнагароды

Кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава.

Сям’я

У шлюбе з Ганнай Камароўскай, дачкой мечніка вількамірскага.

Зноскі

  1. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya