Станіслаў Казімір Зыберг-Плятэр (польск.: Stanisław Kazimierz Plater-Zyberk; 6 снежня 1823, Шлосберг, Штырыя — 11 кастрычніка 1895, Вена) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў са шляхецкага роду Зыберг-Плятэраў. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Плятэра (1777—1862) і Ізабэлы Гэлены з Зыбергаў (1785—1849).
Маршалак шляхты Дынабургскага павета ў 1857—1859 гадах[1].
У шлюбе з Марыяй з Борхаў[1], дачкой Юзафа Казіміра Борха і Эмы з Галынскіх.