Сент-Хеліна (англ.: St. Helena — «Святая Алена») — горад у акрузе Напа, штат Каліфорнія, ЗША. Сент-Хеліна знаходзіцца ў рэгіёне Норт-Бей Вобласці заліва Сан-Францыска ў цэнтры вінаробнага рэгіёна «Даліна Напа». Праз горад працякае рака Напа. Плошча горада — 13,03 км², з якіх 0,1 км ² займаюць адкрытыя водныя прасторы. З паўночнага захаду да горада ўшчыльную прымыкае паселішча Бара, з паўночнага ўсходу — Дзір-Парк, з паўднёвага ўсходу — Зінфандэл.
Зноскі