Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Свіслацкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 231969, Гродзенская вобласць, г. Свіслач, пл. К. Маркса, 4
Старшыня Андрэй Грыцкевіч
Сайт svisloch.grodno-region.by

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Свіслацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку на плошчы Карла Маркса, 4.

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

Зноскі

Спасылкі

  • svisloch.grodno-region.by — афіцыйны сайт Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya