Святлана Аляксандраўна Кізілава (у дзявоцтве Бусыгіна; нар. 3 чэрвеня 1962, г. Северадзвінск, Архангельская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
У 1977—1981 гадах вучылася на архітэктурным аддзяленні Архангельскага камунальна-будаўнічага тэхнікума. У 1981—1983 гадах працавала тэхнікам-архітэктарам у ДСПІ «Саюзпраектверф».
У 1983—1988 годзе гадах вучылася на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі І. А. Сітнікава (кіраўнік дыплома), Н. С. Будыка, С. Д. Філімонаў, В. І. Анікін, В. М. Аладаў). У 1988—2007 гадах АКУП «Інстытут Гомельграмадзянпраект» (з 2004 года галоўны архітэктар праектаў); з 2007 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «ЦэнтрБудПраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.