Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая мучаніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).
Жыццё і мучаніцтва
Мартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.
Падчас чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).
Шанаванне
Найстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.
Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.
Атрыбуты шанавання — кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.
Галерэя
-
Малюнак XVI ст.
-
Святая Агафія на праваслаўнай іконе
-
Скульптура Святой Агаты (Мальта)
-
Свята у гонар Агаты ў Катаніі
-
Святочная перапечка ў форме грудзі
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|