Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Свята-Троіцкая царква знаходзіцца на вуліцы Унішэўскага ў гарадскім пасёлку Янавічы Віцебскага раёна. Перабудавана ў 1990-х гадах з дрэва паводле праекта архітэктара Ю. Сакалоўскага на месцы храма 1885 года.
Архітэктура
У архітэктуру ўнесены стылізаваныя элементы старажытнарускага царкоўнага дойлідства і драўлянага дойлідства Рускай Поўначы. Вырашана прамавугольным аб’ёмам, да якога з франтальнага боку далучана каркасная 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, з тыльнага — паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 3-ярусным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца 8-гранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Да паўночнага бакавога фасада далучана прамавугольная прыбудова часовага храма[1].
Зноскі
Літаратура
- Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква / А. М. Кулагін // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 718.
- Фенченко, А. Ожившая святыня / А. Фенченко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2006. — 18 лют. — С. 2.
- Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. Э. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭН, 2007. — С. 435.