Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Еудзе (на ўзгорку) (рум.: Biserica din Ieud Deal) — драўляная праваслаўная царква ў вёсцы ЕуджудзецаМарамурэш у Румыніі.
Царква ўключана ЮНЕСКА ў склад культурнага аб'екта Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш[1]. Таксама з'яўляецца гістарычным помнікам Румыніі і знаходзіцца ў рэестры Міністэрства культуры і рэлігійных спраў гэтай краіны[2].
Пабудавана ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя. Прысвечана Ражаству Багародзіцы. Называецца «Царква на ўзгорку» дзякуючы размяшчэнню на схіле пагорка і каб адрозніваць ад другой царквы гэтага сяла, вядомай як «Царква ў далінеbero»[3].
Гісторыя
Царква была пабудавана мясцовай знатнай сям'ёй Балеа ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя[4], на стагоддзе раней, чым драўляная царква ў даліне. Ціт Бад сцвярджаў, што гэта самая старая царква ў гэтым рэгіёне[5].
Структура і асабліва жывапіс былі шырока апісаны Віктарам Братулеску у 1941 годзе, разам з апісаннем царквы былі апублікаваныя 18 фотаздымкаў і 8 эскізаў[6][7].
У 1968 годзе навукоўцы зноў пачалі даследаванне царквы[8]. Але лепш за ўсё вывучыць гэтую царкву ўдалося Анке Поп Брату у 1982 годзе[9]. Апошняе вывучэнне і датаванне царквы праходзіла ў 1997 годзе ў час апошняй рэстаўрацыі. У 2007—2009 гадах жывапіс царквы прайшоў праз працэс аднаўлення і кансервацыі.
Апісанне
Шырыня царквы: 7,15, даўжыня: 11,87. Максімальная ўмяшчальнасць каля 340 чалавек.
Царква падзелена на тры часткі: пранаас (жаночая частка), неф (мужчынская частка) і алтар. Алтар мае 4,15 м у шырыню і 3,6 м у вышыню.
Унутры царква асвятляецца маленькімі вокнамі, якія першапачаткова былі яшчэ меншыя[9].
Іконы, напісаныя Аляксандрам Панечалеці для царквы
↑Papahagi, Tache (1925): Graiul și Folklorul Maramureșului, București, XVIII-XIX, pl. XVIII, fig. 1. .
↑Brătulescu 1941, 110-119, fig. 194-219 și planșa X-XI. .
↑Brătulescu, Victor (1941). „Biserici din Maramureș”. Buletinul Comisiunii Monumentelor Istorice (Cluj) XXXIV (107-110): 150 p. .
↑Ștefănescu, I. D. (1968). Arta veche a Maramureșului. București: Editura Meridiane. .
↑ абBaboș, Alexandru (2004). Tracing a Sacred Building Tradition, Wooden Churches, Carpenters and Founders in Maramureș until the turn of the 18th century. Norrköping: Lunds universitet. ISBN 91-7740-069-0. .