Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Свянціца Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўночнай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Гісторыя
Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзі з цэглы і каменю як касцёл, які пасля 1863 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Абкружана мураванай агароджай.
Архітэктура
Вырашана невялікім прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам.Галоўны фасад завершаны трохвугольным фратонам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. Уваход вылучаны нізкім 2-калонным ганкам, над якім паўкруглая люкарна. Сціплае дэкаратыўнае рашэнне фасадаў абмежавана атынкаванымі і пабеленымі вуглавымі лапаткамі, карнізам і ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў на шэрым фоне сцен.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі