Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забараўцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1996 годзе. 27 красавіка 1996 года была асвячона[1].
Архітэктура
Пабудавана з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства.
Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца і апсіда, кубападобная малітоўная зала. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 2-яруснай 4-граннай званіцай, вальмавымі дахамі малітоўнай залы і апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Бакавы ўваход аформлены 2-слуповым арачным ганкам пад 2-схільным пакрыццём[2].
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі