Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр, праваслаўны манастыр у Беларусі, у Гомельскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Створаны ў 2000 годзе шляхам ператварэння Свята-Пакроўскага прыхода ў вёсцы Карма (Добрушскі раён).
Названы ў гонар Іаана Кармянскага — протаіерэя, кананізаванага Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных. Ягоныя мошчы знаходзяцца ў Свята-Пакроўскай царкве пры манастыры.
Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя.