Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Сапраўдныя праграмісты не карыстаюцца Паскалем

Сапраўдныя праграмісты не карыстаюцца Паскалем (англ.: Real Programmers Don't Use Pascal) — эсэ па праграмаванні, якое напісаў Эд Пост з арэгонскай кампаніі Tektronix. Апублікаванае ў форме ліста да рэдактара ў 29-м томе 7-га выпуску часопіса «Datamation» у ліпені 1983 года. Назва артыкула была пародыяй на сатырычную кнігу-бестселер «Сапраўдныя мужчыны не ядуць пірагі з заварным крэмам», якая высмейвала стэрэатыпы пра мужнасць.

У артыкуле параўноўваюцца і супрацьпастаўляюцца сапраўдныя праграмісты, якія карыстаюцца перфакартамі і праграмуюць на Фартране і Асэмблеры, сучасным «паглынальнікам пірагоў з заварным крэмам», што карыстаюцца такімі мовамі праграмавання, як Pascal, якія падтрымліваюць структурнае праграмаванне і накладаюць пэўныя абмежаванні, каб пазбегануць найбольш распаўсюджаных памылак у логіцы работы праграмы. У артыкуле быў прыведзены шэраг подзвігаў сапраўдных праграмістаў, такіх як подзвіг стваральніка суперкамп'ютара Cray-1, які запусціў першую аперацыйную сістэму для камп'ютара CDC 7600 без інструкцыі па яе запуску, калі ён упершыню ўключыў гэты камп'ютар.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya