Санта Марыя дэі Міраколі (лац.: Sanctae Mariae Miracolorum) — адна з двух вядомых у Рыме цэркваў-блізнят, пабудаваных паміж 1662 і 1679 гадамі на П’яцца-дэль-Попала. Архітэктарамі гэтых будынкаў, на захадзе ад Via del Corso — Санта Марыя дэі Міраколі і на ўсходзе Санта Марыя ін Мантэсанта былі — Карла Райнальдзі, Карла Фантана і Ларэнца Берніні. Мяркуецца таксама ўрбаністычны ўплыў Папы Аляксандра VII на ўзвядзенне гэтага архітэктурнага комплексу на П’яцца-дэль-Попала.
[[Выява:|thumb|злева|П’яцца-дэль-Попала (Від на поўдзень Санта Марыя ін Мантэсанта, Санта Марыя дэі Міраколі (з правага боку) і абеліск)]]
У супрацьлегласць Санта Марыя ін Мантэсанта з яе авальнымі абрысамі, будынак Санта Марыя дэі Міраколі акруглы з васьмівугольным купалам і элегантнай званіцай з 18 стагоддзя. Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны фрэскамі Антоніа Раджу — вучня Берніні. Скульптуры кардыналаў Бенедэта і Гастальдзі зроблены Карла Фантана, які таксама распрацаваў інтэр’ер. На высокім алтары — цудатворны абраз Маці Божай, які і даў імя царкве. Таксама ёй прысвечана першая капліца справа ад алтара.
Літаратура
Herbert Rosendorfer Kirchenführer Rom. Edition Leipzig 1999, ISBN 3-361-00485-3, Стр. 171. (ням.)