Самоа

Незалежная Дзяржава Самоа
Malo Sa'oloto Tuto'atasi o Samoa
Independent State of Samoa
Герб Самоа
Сцяг Самоа Герб Самоа
Дэвіз: «Fa'avae i le Atua Samoa»
Гімн: «The Banner of Freedom»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1962 (ад Новай Зеландыі)
Афіцыйная мова самаанская, англійская
Сталіца Апія
Найбуйнейшы горад Апія
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
О ле Ао О ле Мало
Прэм’ер-міністр
Туіатуа Тупуа Тамасесэ Эфі
Наомі Матаафа
Дзярж. рэлігія Хрысціянства
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
166-я ў свеце
2935 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

188 540 чал. (189-я)
76 чал./км²
Валюта Тала (WST)
Інтэрнэт-дамен .ws
Код ISO (Alpha-2) WS
Код ISO (Alpha-3) WSM
Код МАК SAM
Тэлефонны код +685
Часавыя паясы -11

Само́а (Samoa). Афіцыйная назва — Незалежная Дзяржава Самоа. Плошча — 2,8 тыс. км. кв. Насельніцтва — 170 тыс. чал. (1998 г.). Афіцыйныя мовы — самаанская, англійская.

Астраўная краіна ў Акіяніі, якая займае заходнюю частку астравоў Самоа (астатнюю частку архіпелагу займае Амерыканскае Самоа). Сталіца краіны — горад Апія. Да 1997 года краіна мела назву Заходняе Cамоа.

Прырода

Астравы вулканічнага паходжання, гарыстыя (вышыня да 1885 м, востраў Саваі). Шмат патухлых вулканаў, на востраве Саваі дзеючы вулкан Матавану. Берагі ў многіх месцах акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат субэкватарыяльны і трапічны пасатны, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25—27 °С. Ападкаў 2000—3000 мм, на вяршынях гор да 7000 мм; частыя ўраганы. Шмат горных рэчак і ручаёў. Густыя вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць 47 % тэрыторыі. Мора багатае рыбай. Нацыянальны парк Оле-Пупу-Пуэ на востраве Уполу.

Насельніцтва

  • 28.9.1961 — 114 427 чал.[2]
  • 21.10.1966 — 131 377 чал.[2]
  • 3.10.1971 — 146 627 чал.[2]
  • 3.10.1976 — 151 983 чал.[2]

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
  2. а б в г Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!