Рэферэндум у Ісландыі адбыўся 24 мая 1944. На рэферэндум выносіліся два пытанні: разрыў уніі з Даніяй і прыняцце новай рэспубліканскай канстытуцыі.
17 ліпеня 1944 Ісландыя была абвешчаная незалежнай рэспублікай. Нягледзячы на тое, што многіх датчан абразіла гэта рашэнне, якое было прынятае, калі Данія яшчэ заставалася пад нямецкай акупацыяй, дацкі кароль Крысціян X накіраваў ісландцам свае віншаванні.