Рыу-Гранды-ду-Сул займае чацвёртае месца ў Бразіліі па аб’ёме ВУП, саступаючы па гэтым паказчыку толькі штатам Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Мінас-Жэрайс, пятае месца па колькасці насельніцтва і дзеліць чацвёртае і пятае месцы індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу са штатам Рыа-дэ-Жанэйра.
Рыу-Гранды-ду-Сул адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Бразіліі. Менавіта гэты штат стаў асноўнай арэнай Рэвалюцыі Фарапілья, самай працяглай грамадзянскай вайны ў гісторыі краіны. У значнай ступені насельніцтва штата складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Партугаліі, Італіі, у меншай ступені — Іспаніі, Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама выхадцаў з Афрыкі і Індыі.
Першапачаткова эканоміка Рыу-Гранды-ду-Сул моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, ад гадоўлі буйной рагатай жывёлы. На дадзены момант гэты штат належыць да ліку прамыслова і камерцыйна развітых рэгіёнаў краіны.